КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 719463 томов
Объем библиотеки - 1439 Гб.
Всего авторов - 276198
Пользователей - 125344

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

sewowich про Евтушенко: Отряд (Боевая фантастика)

2medicus: Лучше вспомни, как почти вся Европа с 1939 по 1945 была товарищем по оружию для германского вермахта: шла в Ваффен СС, устраивала холокост, пекла снаряды для Третьего рейха. А с 1933 по 39 и позже англосаксонские корпорации вкладывали в индустрию Третьего рейха, "Форд" и "Дженерал Моторс" ставили там свои заводы. А 17 сентября 1939, когда советские войска вошли в Зап.Белоруссию и Зап.Украину (которые, между прочим, были ранее захвачены Польшей

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
medicus про Евтушенко: Отряд (Боевая фантастика)

cit anno:
"Но чтобы смертельные враги — бойцы Рабоче — Крестьянской Красной Армии и солдаты германского вермахта стали товарищами по оружию, должно случиться что — то из ряда вон выходящее"

Как в 39-м, когда они уже были товарищами по оружию?

Рейтинг: 0 ( 2 за, 2 против).
iv4f3dorov про Лопатин: Приказ простой… (Альтернативная история)

Дочитал до строчки:"...а Пиррова победа комбату совсем не требовалась, это плохо отразится в резюме." Афтырь очередной щегол-недоносок с антисоветским говнищем в башке. ДЭбил, в СА у офицеров было личное дело, а резюме у недоносков вроде тебя.

Рейтинг: +1 ( 2 за, 1 против).
medicus про Демина: Не выпускайте чудовищ из шкафа (Детективная фантастика)

Очень. Рублёные. Фразы. По несколько слов. Каждая. Слог от этого выглядит специфическим. Тяжко это читать. Трудно продираться. Устал. На 12% бросил.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
kiyanyn про Деревянко: Что не так со структурой атомов? (Физика)

Первый признак псевдонаучного бреда на физмат темы - отсутствие формул (или наличие тривиальных, на уровне школьной арифметики) - имеется :)

Отсутствие ссылок на чужие работы - тоже.

Да эти все формальные критерии и ни к чему, и так видно, что автор в физике остановился на уровне учебника 6-7 класса. Даже на советскую "Детскую энциклопедию" не тянет.

Чего их всех так тянет именно в физику? писали б что-то юридически-экономическое

  подробнее ...

Рейтинг: +4 ( 4 за, 0 против).

Вячэрняе [Янка Брыль] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Янка Брыль ВЯЧЭРНЯЕ

Лірычныя запісы і мініяцюры


Падрыхтаванае на падставе: Янка Брыль, Вячэрняе. Лірычныя запісы і мініяцюры, — Мінск: Выдавецтва, 1994. — 350 с.


Рэдактар: Т. М. Турчыняк


Copyright © 2013 by Kamunikat.org

СВАЕ СТАРОНКІ


Да творчай аўтабіяграфіі
Сабраныя пад такою назвай запісы, пачынаючы з 1977 года, друкаваліся ў перыёдыцы, уваходзілі ў мае кнігі, у найстражэй прасеяным мною выглядзе — у трохтомнік «Выбраных твораў».

Тут прапануецца тое з запісаў, што ў пераважнай большасці ў свой час не пабачыла свету з меркаванняў, ад аўтара незалежных.


1956
Работа гэта ці не, няхай сабе невялікая, але добрая, справа ці не, што я сяджу ў глухой нарачанскай вёсцы і, пакуль навокал ідзе барацьба за хлеб, перакладаю яшчэ адну кнігу на мову, якая — згодна меркавання многіх — асуджана самім жыццём на ціхую, натуральную смерць?..

Хочацца верыць, і веру, што справа, якую раблю, патрэбная. Нашу цярплівасць мужыцкую і нашу светлую веру падтрымаў нядаўна Ленін, голас якога ў гэтым пытанні камусьці трэба было хаваць ад народа. Днямі прачытаў «К вопросу о национальностях или об «автономизации» і цяпер, разам з многімі, чакаю пленума ЦК партыі па нацыянальным пытанні, пленума, які, бясспрэчна, павінен быць ленінскім. І гэтае пытанне, гэтая справа запушчана за апошнія гады, як запушчана была сельская гаспадарка.

Рыхтуючы «Избранное», сям-там зняў, выцер «культ асобы» (радасна, што ў мяне яго параўнальна мала!). У запісах — больш, асабліва ў жалобныя дні. І нельга сказаць, што я быў няшчыры тады. Не буду выціраць або вырываць старонкі, прысвечаныя Сталіну. Шкада, што знішчыў іншыя выказванні, спалоханы правакацыйнай балбатнёй «сяброў», калі — у 1949 годзе — перапісваў, прыводзіў у парадак старыя запісы, дзе былі сённяшнія, цвярозыя думкі пра культ асобы, якія знаёмымі, маімі былі ўжо даўно.

У нашым літаратурным асяроддзі пануе атмасфера затхлай абыякавасці да лёсу сябра-пісьменніка, да лёсу літаратуры ў цэлым. Чаго варты быў адкрыты партыйны сход з дакладам Пестрака. Даклад гэты бюро рэдагавала датуль, пакуль у ім не засталіся, як аб'екты нападу, толькі тры чалавекі, якіх хварабліва ненавідзіць дакладчык, па якіх ён з асалодаю патаптаўся... А на тых, каго з даклада бюро «прынцыпова» выкрасліла, толькі бурчэў з аглядкай, не называючы імён, стрымліваючы свой рэвалюцыйны пафас. Большасць маўчала, а некаторыя «ў асноўным згаджаліся з добрым, грунтоўным» дакладам. Броўка з вышыні свайго старшынства напаў на Адамовіча: «Закрэсліванне ўсёй (!) беларускай паэзіі!..» Бо той не пахваліў яго ў адным сваім артыкуле...

Адамовіч піша пра «Крыніцы» Шамякіна, слушна, тактоўна гаворыць пра белетрыстычную павярхоўнасць, якая сапраўды пагражае здольнаму пісьменніку. Хадкевіч невядома з якіх меркаванняў выступае ў абарону Шамякіна. Кіслік хлёстка лупцуе Хадкевіча. Шамякін і Хадкевіч лічаць сябе пакрыўджанымі. А Пестрак з усёй сур'ёзнасцю і тут, і там заяўляе, што цяпер, пасля яго даклада, уздымецца, і вось узнялася «бальшавіцкая прынцыповасць». Нудны, дробязлівы хаас, дзе найвыразней звініць струна: «Не чапайце толькі мяне!»

І ўсё крычым, таксама нудна і пошла, што з кожным новым творам... робім крок наперад у развіцці беларускай літаратуры.

А разумныя, сапраўды таленавітыя людзі стомлена маўчаць.


* * *

Пажылы, сімпатычны капітан «Победы» расказваў у музычным салоне пра наш вакол'еўропны шлях і з тонкім украінскім гумарам па-бацькоўску крытыкаваў пасажырскія непаладкі.

Перад гэтым старая «класная служыцельніца» Гардзееўна расказвала нам з Максімам [1] гісторыю свайго, вельмі нялёгкага, жыцця. Адзін сын, дый той інвалід вайны, адзін унучак, дый таго пакінула маці. З кошыка ў ванным пакоі старая марачка выняла скрыначку ад купленай мною ў дарогу аўтаручкі («это Бореньке») і хатні кавалак галандскага сыру, які пры тутэйшых харчах здаўся мне лішнім. Вучыся, вучыся і дурнем памрэш!.. Я зноў выкінуў той састарэлы сыр, які яна палажыла ў каюце на тумбачцы, а Гардзееўна потым спыталася, куды ён падзеўся і ці можна яго ўзяць... Мы ўжо наеліся, а старая кажа нам:

«Сынкі, глядзіце здароўя, бо як ты здароў, дык ты патрэбен і партыі, і радзіме. А мне вось шэсцьдзесят адзін год, член партыі з дваццаць пятага года, і ўсё працую, каб пракарміць сяк-так сям'ю, каб хоць трошкі падмацавалася пенсія!..»


* * *

Перакладчыца — наша смаленская дзяўчына, былая паланянка, што выйшла замуж за галандскага хлопца, таксама палоннага, і абгаландзілася настолькі, што ўжо на роднай мове гаворыць горш, чым па-галандску, і цыгарэтаў пакурвае з еўрапейскім фасонам. Спачатку трохі насцярожвае тое, што вось чалавек і наш, як кажа, а на радзіму не вяртаецца. А потым аказваецца, што муж вельмі добры чалавек, была маладая, закахалася. Цяпер падала дакументы — «прашуся ў родную краіну, на Смаленшчыну». У Амстэрдаме, калі мы на катэрах плавалі