КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 719453 томов
Объем библиотеки - 1439 Гб.
Всего авторов - 276190
Пользователей - 125344

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

medicus про Евтушенко: Отряд (Боевая фантастика)

cit anno:
"Но чтобы смертельные враги — бойцы Рабоче — Крестьянской Красной Армии и солдаты германского вермахта стали товарищами по оружию, должно случиться что — то из ряда вон выходящее"

Как в 39-м, когда они уже были товарищами по оружию?

Рейтинг: +1 ( 2 за, 1 против).
iv4f3dorov про Лопатин: Приказ простой… (Альтернативная история)

Дочитал до строчки:"...а Пиррова победа комбату совсем не требовалась, это плохо отразится в резюме." Афтырь очередной щегол-недоносок с антисоветским говнищем в башке. ДЭбил, в СА у офицеров было личное дело, а резюме у недоносков вроде тебя.

Рейтинг: +1 ( 2 за, 1 против).
medicus про Демина: Не выпускайте чудовищ из шкафа (Детективная фантастика)

Очень. Рублёные. Фразы. По несколько слов. Каждая. Слог от этого выглядит специфическим. Тяжко это читать. Трудно продираться. Устал. На 12% бросил.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
kiyanyn про Деревянко: Что не так со структурой атомов? (Физика)

Первый признак псевдонаучного бреда на физмат темы - отсутствие формул (или наличие тривиальных, на уровне школьной арифметики) - имеется :)

Отсутствие ссылок на чужие работы - тоже.

Да эти все формальные критерии и ни к чему, и так видно, что автор в физике остановился на уровне учебника 6-7 класса. Даже на советскую "Детскую энциклопедию" не тянет.

Чего их всех так тянет именно в физику? писали б что-то юридически-экономическое

  подробнее ...

Рейтинг: +4 ( 4 за, 0 против).
Влад и мир про Сомов: Пустой (СИ) (Боевая фантастика)

От его ГГ и писанины блевать хочется. Сам ГГ себя считает себя ниже плинтуса. ГГ - инвалид со скверным характером, стонущим и обвиняющий всех по любому поводу, труслив, любит подхалимничать и бить в спину. Его подобрали, привели в стаб и практически был на содержании. При нападений тварей на стаб, стал убивать охранников и знахаря. Оправдывает свои действия запущенным видом других, при этом точно так же не следит за собой и спит на

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).

Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi [Анатоль Белы] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзi

Зборнік дакументаў і матэрыялаў да 85-годдзя з дня нараджэння Міколы Ермаловіча

Адказны за выпуск А. Белы

Рэдакцыя А. Белага, А. Валахановіча, Н. Сармант


Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі. Зборнік дакументаў i матэрыялаў да 85-годдзя з дня нараджэння Міколы Ермаловіча. Успаміны, творы, фотаматэрыялы. Мн., 2007. 360 с.

Размножана на правах рукапісу.

Укладальнікі: А. Белы, А. Валахановіч, Н. Сармант

Тэхнічны рэдактар: С. Суднік


© А. Белы, выпуск, 2007

© А. Белы, А. Валахановіч, Н. Сармант, укладанне, рэдакцыя, 2007

ПРАДМОВА

Гэтая кніга з'яўляецца першай пробай у беларускай літаратуры паказаць вобраз аднаго з самых знакамітых і самых паважаных дзеячоў сучаснага беларускага нацыянальнага Адраджэння. У падаўляючай большасці Міколу Іванавіча Ермаловіча ведаюць як выдатнага гісторыка, які распрацаваў сваю навуковую канцэпцыю ўтварэння Вялікага княства Літоўскага — Беларускай дзяржавы. У кнізе найбольш поўна расказваецца аб стварэнні гэтай навуковай канцэпцыі і падрабязна раскрываецца яе сутнасць. Але па-за ўвагай засталася яго літаратурная дзейнасць. Мы паспрабавалі хоць у нейкай ступені асвятліць і гэты бок яго плённай працы на ніве прыгожага пісьменства. Прачытаўшы цыкл яго вершаў, яшчэ не зусім поўны (тое, што пакуль знойдзена), кожны разумее, што і ў гэтай галіне творчасці роўных Міколу Іванавічу па глыбіні думкі, па грамадзянскаму гучанню, па вялікай любові да Беларусі, па вялікаму жаданню бачыць яе вольнай, незалежнай, грамадзянскі самастойнай не было. Мы не кранаем мастацкі разгляд яго вершаў. Нас цікавіць найбольш іх публіцыстычнасць. Вось чаму гэтыя вершы не маглі быць ў тыя часы нідзе надрукаваны і былі вядомы толькі вузкаму колу чытачоў, якія былі знаёмы з Міколам Іванавічам. І няхай кожны пераканаецца ў велічы гэтай паэзіі.

Што да публіцыстыкі Міколы Іванавіча, якую яму ўдавалася выдаваць самвыдатам пад агульнай назвай "Гутаркі…", (назоў, архітоніка і накіраванасць зместу якіх быў ім запазычаны з ананімнай літаратуры Беларусі канца ХІХ стагоддзя), то, на нашу думку, гэта адзіны пакуль на Беларусі прыклад бесцэнзурнай публіцыстыкі. Ён яшчэ недаследаваны і чакае свайго новага мудрага літаратуразнаўцу.

У свой час некаторыя вершы публікаваліся ў часопісе "Роднае слова": № 12, 1999 г. (5 вершаў) і № 4, 2001 г. (11 вершаў), некалькі вершаў у газеце "Ніва" (Беласток), у часопісе "Зрок" (у склад рэдакцыі якога ўваходзіў Мікола Іванавіч) за 1994 год было надрукавана каля 10 яго вершаў і некалькі "Гутарак", у газеце "Наша Ніва" № 19 студзеня 2001 г. — адна "Гутарка", у часопісе "Полымя" № 9, 2001 г. звыш 10 "Гутарак". Гэта сведчыць аб тым, што ў грамадстве з'явілася цікавасць не толькі да яго гістарычных твораў, але непасрэдна і да літаратурных.

У самой гісторыі з публікацыяй літаратурнай спадчыны Міколы Іванавіча шмат загадкавага, невыясненага. Напрыклад, чаму літаратурную спадчыну слыннага Беларуса пачалі публікаваць так позна, а ў асобных выпадках толькі пасля яго смерці? Чаму тыя, хто трымаў на руках гэтую вялікую нацыянальную каштоўнасць, не парупіліся аб публікацыі значна раней? Чаму пададзены Аляксеем Марачкіным найбольш поўны спіс "Гутарак" (да 50 твораў) быў надрукаваны ў скарочаным варыянце і не ў красавіцкім нумары часопіса "Полымя", у якім былі змешчаны ўспаміны пра Міколу Ермаловіча з нагоды яго 80-годдзя, калі ўжо яго не было ў жывых, а толькі ў вераснёўскім (№ 9, 2001 г.) і без адпаведнага літаратурна-крытычнага агляду і, нават, без уступнага слова пра аўтара і ацэнку яго літаратурнай дзейнасці? І чаму рэдакцыя часопіса "Полымя" катэгарычна адмовілася ад публікацыі яго вершаў? Чаму сам Мікола Іванавіч, які праз мяне быў цесна звязаны з рэдакцыяй беларуска — амерыканскага часопіса "Полацак", не звярнуўся ні да мяне, ні непасрэдна ў рэдакцыю часопіса (а ён неаднаразова сустракаўся з яе кіраўнікамі) з прапановай надрукаваць свае літаратурна-публіцыстычныя творы? Друкавалася ж у "Полацаку" яго эпісталярная спадчына, яго ўспаміны ў сувязі з яго 70-годдзем і нават верш, прысвечаны яму. І калі пасля таго, як часопіс "Полацак" упершыню ў нашым літаратурна-грамадскім жыцці адзначыў юбілей нашага слыннага беларускага гісторыка, я сустрэўся з ім, уручыў яму стос часопісаў і запытаў, якія яго матэрыялы можна было б яшчэ надрукаваць у часопісе. Мікола Іванавіч адказаў, што ўсё тое, што варта публікацыі, ён аддаў іншым выдаўцам. А гэта быў 1991 год. Можа гэта была сціпласць сапраўднага Беларуса, ці Мікола Іванавіч сваім літаратурным творам не прыдаваў вялікага значэння, ці можа ён хацеў у першую чаргу апублікаваць свае гістарычныя працы, на якія ён патраціў усё сваё жыццё і сілы, а пася толькі вярнуцца да выдання сваіх літаратурных твораў? А можа, сапраўды, Мікалай Іванавіч да гэтага часу аддаў некаму з выдаўцоў (а ў гэты час прыватных выдавецтваў ужо было шмат) свае творы і чакаў калі яны будуць апублікаваны. І